Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

0

Главное

«Усё , што я адлюстроўваю на палатне гэта маё жыццё.

Гэта гісторыя маёй Радзімы.

Гэта людзіякіх я бязмерна і люблю.

 І прырода без якой не ўяўляю свайго існавання»

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Аўтапратрэт», 1975 год. Палатно, алей

 Да свайго стагоддзя Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў не дажыў толькі тры гады. 5 лютага нашаму земляку, якога яшчэ пра жыцці называлі легендай айчыннага мастацтва, магло б споўніцца сто гадоў.

Нарадзіцца ў горадзе, дзе ёсць мастацтва і Юдэль Пэн — гэта ўжо шанец. Незадоўга да забойства ў майстэрні ў 1937 годзе,  Пэн ухваліў альбом будучага мастака, сказаўшы, што яму трэба далей займацца. Здавалася  будучыня юнака была вырашана.

Пасля заканчэння сямігодкі ў Віцебску ён меў цвёрды намер працягнуць адукацыю ў Мастацкім вучылішчы, але пачалася вайна. Васемнаццацігадовага Леаніда забралі ў армію ў 1941 годзе. Ён дайшоў да Курскай дугі і ў 1943 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўдзелу ў аперацыі «Багратыён».

Фарсіраваў Прыпяць. Быў паранены пад Мозырам. Чарга з нямецкага аўтамата прашыла грудзіну, цудам,  не закрануўшы жыццёва важныя органы. За гераізм у баях за Беларусь Леанід Дзмітрыевіч быў узнагароджаны ордэнам «Айчыннай вайны» першай і другой ступені і іншымі ўзнагародамі.

Пасля вайны  пайшоў вучыцца мастацтву. Спачатку ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а потым у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Жывапісу можна навучыцца, а каб стаць мастаком з вялікай літары мала мець здольнасці, трэба вучыцца і шукаць уласны почырк. І ўпарта рухацца сваім шляхам нягледзячы на магчымыя перашкоды.

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Нібыта ў сне», 1995 год. Палатно, алей. (Карціна ў Мінскім мастакім музеі)

Настаўнікам Шчэмялёва быў Віталь Канстанцінавіч Цвірко. Яшчэ студэнтам мастак знайшоў уласны стыль. Ён апярэджваў час і не адпавядаў савецкім канонам. Таму дыпломную працу «Вяселле» камісія ледзьве прыняла з адзнакай «тры», абвінаваціўшы выпускніка ў эпатажы і парушэнні акадэмічных законаў.

Тагачаснай савецкай акадэмічнай школе не пасаваў размашысты выразны мазок і шчодрая каляровая гама аўтара. Святлоценявыя дынамічныя эфекты, зыркія колеры стваралі нязвычна вольных дух твора. Адсутнасць дэталізацыі і экспрэсіўная манера былі даўно прыняты недзе ў іхніх Парыжах, але не ў дазволена маскоўска-савецкім асяроддзі.

Дарэчы «Вяселле» згубілася на некалькі дзесяцігоддзяў. Знайшоў яго аўтар, выпадкова, за кулісамі ТЮГа. Алена Аладава з задавальненнем забрала яго ў калекцыю Мастацкага музея.

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Вяселле», 1959 год

Сам жа Леанід Дзмітрыевіч  лічыў сябе мастаком свайго часу, гісторыкам, крытыкам і назіральнікам адначасова. Унутраная свабода была для яго найкаштоўнейшым здабыткам.

«Увогуле кажучы, мне заўсёды падабалася не проста маляваць, а кампанаваць нешта ад сябе», — успамінаў Леанід Шчамялёў.

— Працэс гэты займальны, як стварэнне верша. Паэт, калі піша верш, не думае пра тое, будзе ён надрукаваны ці не. Так і мастак. Гэта нараджэнне Асобы»

Пясняр сваёй Радзімы

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Музыкальны Віцебск», 2005 год. Палатно, алей. (Мастацкі музей. Мінск)

Работы  Шчамялёва — гэта ўзнёслыя паэтычныя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў. Яго Беларусь — гэта светлы валошкавы  колер, якім шчодра аздоблены многія творы.

Драматычныя падзеі вайны паўплывалі на яго творчасць, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць жывапісу.

Сцэны ваеннай паўсядзённасці і пасляваеннага жыцця  выкананыя ў манеры папулярнага сярод савецкіх мастакоў суворага стылю, ствараюць тонкі кантраст паміж  грубым высечаным увасабленнем вобраза і  шчырымі пачуццямі. Трагізм увасаблення, як быццам, прарываецца праз каменную абалонку. Закранутае вайной пакаленне  Шчамялёва — гэта напоўнены глыбокай павагай  і захапленнем чалавечы вобраз.

Аднойчы, будучы ўжо вядомым на ўвесь свет, мастак  сказаў, што не можа пісаць чалавека, які яму не падабаецца.

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

Працаўнікі музаў (Лучанок, Быкаў, Савіцкі), 1975 год. (Мінскі мастакі музей)

І калі яго вінавацілі ў фармалізме ён адказваў, што аўтар павінен перадаць гледачу ўласнае захапленне сюжэтам. Толькі тады твор дастойны несці прыгажосць у свет, а гэта галоўнае прызначэнне мастака.

Шчэмялеў быў з тых самых лепшых беларусаў, што нясуць ў свет сваёй творчасцю і жыццём і свет, і дабро. У замен жыццё дорыць ім павагу, і поспех.

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Дзень нараджэння», 1988 год. Палатно,алей

За свае амаль 98 гадоў, Леанід Дзмітрыевіч  быў прызнаным і ўзнагароджаны ўсімі існымі ўзнагародамі і прэміямі БССР, СССР і Беларусі.

На адкрыцці выставы да стагоддзя Л.Д Шчамялёва  «Родам з Віцебску» у Мастацкім музеі Віцебску ,Мастак Алег Скавародка, які добра ведаў майстра, адзначыў:

«Шчэмялёў прынёс колер у айчыннае мастацтва. Яго шчодры шырокі мазок і адсутнасць дэтальных вымалёвак . Працуючы выкладчыкам у Мастацкай школе імя Ахрэмчыка, ён вучыў  мастакоў выхаду ў колер. Павага і турбота майстра дапамаглі знайсці свой шлях многім сучасным мастакам, у тым ліку, існуючай сёння Віцебскай школы»

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Вясновы букет»,1988 год. Палатно, алей

У 2005 годзе ў серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі», дзякуючы Барысу Крэпаку, выйшла кніга, прысвечаная жыццю і творчасці Леаніда Шчамялёва. А ў 2020 паэт Віктар Анатолевіч Шніп — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», стаў складальнікам чарговай кнігі серыі выдавецтва «100 вершаў». Гэта  паэзія Генадзя Бураўкіна, праілюстраваная рэпрадукцыямі Леаніда Шчамялёва: менавіта яго карціны абралі «кампаньёнамі» да вершаў Бураўкіна сваякі паэта.

«Сыплецца снег —

гэта белая фарба ад Бога,

Сёння яе вельмі многа на белай зямлі,

Дзе і твая стала крыжам у неба дарога,

І адляцелі твае па-над ёй жураўлі»  — гэта радкі з балады Віктара Шніпа, прысвечанай мастаку.

Леанід Шчамялёў — мастак з вялікай Беларускай літары

«Прыналежнасць»,1986 год. Палатно, алей

Прафесар Таццяна Катовіч прынесла кнігу Генадзя Бураўкіна і прадэманстравала ілюстрацыі :

«Сёння гэта ўжо рэдкая кніга. І яна мае драматычны кантраст. Творы Шчамялёва яго ствараюць. Чулыя вершы Генадзя Бураўкіна ў атачэнні халоднага блакіту і шырокага брутальнага мазку пейзажу ствараюць асаблівую ментальную прастору творчасці»

А мне здалося, што ад 14 твораў з фондаў Віцебскага Мастацкага музея, што змешчаны на першым паверсе, вее  спакойнай радасцю. Ёсць у іх перададзеная аўтарам, нейкая  асалода ад навакольнага свету.

З «Аўтапартрэта» 1985 года на нас пазірае  разумны і шчаслівы Мастак.  Вайна, жыццёвыя нястачы і гора ў мінулым, а сёння мір, і шчаслівае жыццё.

«Дзень нараджэння» 1988 года — дзяўчынка ў бела-чырвонай сукенцы з  букетам белых півоняў, нібыта расхінае змрочную шэрую занавесь. Валошкавыя нябёсы разрываюць нястачу і дораць надзею на лепшае.

А якім смакам наліваюцца «Слуцкія бэры»!, «Нацюрморт» 1985 года. Апісваць яго карціны не мае сэнсу. Паверце, што гэтыя карціны не пакінуць вас абыякавымі.

У гонар 100-годдзя майстра Краязнаўчы музей зрабіў падарунак — прагляд карцін Леаніда Шчамялёва ў фае першага паверху —  бясплатнае. Выстава працягнецца да 26 лютага.

Источник

Leave A Reply

Your email address will not be published.