Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

0

Главное

Яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя Васіль Кандзінскі марыў пра тое, што мастакі-абстракцыяністы будучыні, як музыканты па нотах, будуць пісаць свае карціны. І ганарыцца сваёй мовай, а ментальнае мастацтва стане навукай, што ў спалучэнні з душэўнай узвышанасцю даравання створыць асаблівы выяўленчы алфавіт.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

Галіна Васільева і Сяргей Дождж на адкрыцці выставы

І гэта будзе гарманічнае  злучэнне навуковага падыходу і творчага парыву.

Сёння, калі мастацтва максімальна інтэгравана ў сучаснае жыццё — гэта мова падсвядомага дыялогу гледача і творцы. Маркетынг, рэкляма, лічбавыя тэхналогіі даўно і актыўна карыстаюцца псіхалагічнымі інструментамі ўздзеяння на падсвядомасць чалавека. Лічбаваны сусвет — сучасны сусвет і ментальны чалавек у гэтай прасторы намагаецца захаваць сваю асаблівасць.

Мастак з Масквы — Сяргей Дождж  зрабіў рускую спробу рэалізацыі задуманага сусветнавядомымі майстрамі і назваў  гэты абстрактны ментальна-мастацкі рух — Сайарсізм (Scienntia — навука, Ars — мастацтва).

Вядомы расійскі мастацтвазнаўца, загадчык  аддзелу наватарскіх рухаў Рускага мастацкага музея Аляксандр Бродскі назваў «сайерсізм» — новай хваляй рускага авангарду і рускай філасофскай школы. На яго думку, рух будзе мець вялікі ўплыў на глабальнае культурнае прасторы.

Філасофска-мастацкая тэорыя Дажджу месціць тры часткі — ментальнае мастацтва, сайарсічная філасофія і рэлігія творчасці

Выстава «Сайарсізм» у Віцебскім Народным Мастацкім вучылішчы — гэта дэманстрацыя канцэптуальнага падыходу Сяргея Дажджу да ментальнага мастацтва. Установа з агромністай гістарычнай спадчынай і сучасным музейным абсталяваннем —лепшае месца  для прэзентацыі напрамку  ў Віцебску, а мо і ў Беларусі.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

Галіна Васільева. «Эталон думкі». Палатно, алей, 2020 год.

Калісьці сюды Марк Шагал запрасіў Лісіцкага, а той прывёз  зорку рускага супрэматызму – Малевіча. Казімір запаліў полымя Заснавальнікаў Новага Мастацтва (УНАВІС) — суполка, якая за няпоўныя два гады зрабіла агромністы ўнёсак у станаўленне сусветнага сучаснага мастацтва.

Алгарытм абстрактнага разумення па Дажджу найпрасцейшы — усё складанае можна раскласці на простае, а тое на яшчэ прасцейшае ў выніку чалавецтва знаходзіць найменшую часціну і ідзе далей найменшае бясконца як і найбольшае. Працэс пазнання аб’ектыўнага свету бясконцы. І галоўная мэта — сам працэс. Бо ў працэсе знаходзяцца новыя формы і новыя працэсы.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

«Палепшаны зрок» — Жан Філіп Дзюн’е, «12 апосталаў» — Ігар Новікаў, «Складаная думка» — Валерый Кузняцоў.

Так і мастацтва, пачынаючы ад рэалістычнага адлюстравання, прыйшло да дэманстрацыі пачуццяў. І калі імпрэсіяністы ганарыліся тым, што немагчыма растлумачыць іх стыль, то абстракцыя — гэта рэальны і прадметны напрамак. І працэс стварэння абстрактнага платна асабліва цікавы, бо мастак валодаючы алоўкам і пэндзлем стварае пачуцці да прадмета. І чым характэрней вобраз тым цікавей твор для гледача.

Базавыя фігуры сайарсічнага алфавіту — квадрат, трохвугольнік, круг — думкі, пачуцці, інтуіцыя

Колер — не можа існаваць без формы, але ён дадае сэнс візуальнай выяве. Чорны, чырвоны, жоўты — аснова ментальнай палітры, а далей розныя адценні для расшыфроўкі тэмы:  блакіт— інтуіцыя, сіні-філасофія, зялёны — пакой і гэтак далей да ўльтрановых адценняў і каляровых знаходак.

Знакавай працай ці аўтарскім эпіграфам выставы можна лічыць твор куратара выставы Сяргея Дажджу — «Надкушаны чорны квадрат» (палатно, алей, 2012 год) і работу Віктара Папова «Прыгажосць неўсвядомленай думкі» (палатно, алей, 2018 год)

Адсыланне да вядомага твора Казіміра Малевіча «Чорны квадрат» — вечная тэма, якая поўнасцю ніколі не будзе раскрыта, як і не магчыма вылічыць усе адценні чорнага ці белага. Чорны квадрат ніколі не будзе з’едзены да канца, але яго смак будзе несці асалоду вечна.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

«Надкушаны квадрат» — С.Дождж, «Кубалона» — Алена Бароўская, Аляксандр Гордзін і «Прыгажосць неўсвядомленай думкі» — Віктар Папоў

«Прыгажосць думкі, якая яшчэ не зразумелая»: яе абрыс — чорны круг, што  займае цэнтр светлага квадрату думкі. Каляровыя кругі вакол квадрата — гэта падсвядомае адчуванне прыгажосці новай думкі. Трохвугольнікі — інтуітыўныя штуршкі мышлення да разумення.

Далей ад простага да складанага. Ад, практычна, манахромнага «Чорнага квадрата» праз схемы і табліцы ў сваіх работах Дождж пераходзіць да складаных формаў і колеру — «Пустата Ніцшэ. Прапушчаныя стадыі духоўнасці» (палатно, алей,  2020 год) да схемы Прыгажосці.

А ці магчыма дадаць у акадэмічную сістэму адукацыі нейкую ментальную аснову, каб мастак валодаў асновамі абстрактнага выяўлення?

Дождж лічыць, што сёння гэта неабходна.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

Валянцін Нудноў — «Гарызантальная прастора», 2010 год

І гэта будзе ўжо зусім іншы ўзровень адукацыі мастака. Сённяшні выпускнік мастацкай установы можа карыстацца алоўкам і пэндзлем і ён па думкам Сезан, а па разуменню яго шлях толькі пачынаецца. І трэба гады і вялікае жаданне, каб знайсці сваю мелодыю ў вялікім свеце.

Магчымасць стварэння разумнай сістэмы абстрактнага мастацтва турбавала вялікіх мастакоў некалькі стагоддзяў.

Галоўнае агульна-мастацкае, тое што ўкладзена ў канкрэтнае робіць мастацтва вечным, а мастака бессмяротным. Гэта стварае гармонію формы і колеру і толькі гэта мае вартасць, і кранае.

Кандзінскі ведаў, што надыдзе час, калі абстрактная азбука стане асновай акадэмічнай школы. І малады жывапісец засвоіць гэтую азбуку не будзе біцца як сляпое кацяня ў цёмным пакоі, а навучыцца яснай мове ментальнага мастацтва, каб адразу размаўляць з падсвядомым узроўнем гледача?

Гэта як музыкальная грамата — нот  толькі сем і гэта ведае дзіця ў садку, а музыкант скончыўшы кансерваторыю мае агромністы клад ведаў і прыёмаў для адлюстравання свайго таленту. І мелодыя становіцца гарманічнай, дзякуючы ўменню стварыць асаблівы і арыгінальны рытм.

Па «сайарсізму» аснову творчасці складае геаметрыя і колер

База простая геаметрычная тройца — гэта квадрат сімвал думкі, трохвугольнік — інтуіцыя і круг — пачуцці і эмоцыі. З базавых фігур і колераў складаецца карціна ментальнага сусвету  і яна мае ўплыў на навуку, эканоміку, медыцыну і іншыя сферы чалавечага жыцця.

Навукова вывераная прыгажосць — новы від ментальнай сіметрыі, візуалізацыі, разліку аб’ёму невядомых прастораў, футурыстычных тэорый — адзінага ментальнага Агульнага.

Сайарсічная філасофія — магчымасць бясконцага творчага развіцця чалавека. Чалавек як творца пазітыўнага і прыгожага, што запаўняе пустату Ніцшэ.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

Сяргей Дождж. «Пустэча Ніцшэ», 2020 год. Палатно, алей

Вольнасць выяўлення творцы памножаная на творчае раўнапраўе, злучэнне ментальнага і рэальнага свету — дзейсны прынцып супрацьпастаўлення вайне і гармідару.

Толькі эвалюцыя сазнання створыць для чалавека той ідэальна прыгожы свет пра які стагоддзямі марылі гуманісты.

Сайерсічная касмалогія — гэта магчымасць фізічнага пераходу віртуальнага ідэальнага разумення ў рэальную энергію і жыццё. Гэта і ёсць самая дзейсная рэлігія, дзе  чалавек — заснавальнік духоўнасці і яе выток. Бог рэлігіі — цуда творчасці, які нарадзіўся на новым недасягальным узроўні.

Ментальна-мастацкая тэорыя — гэта навука о стварэнні прыгажосці, яе філасофія — анталогія прыгажосці, крыж трайной прыгажосці — пачатак новай рэлігіі.

Рэлігія творчасці — гэта новае разуменне чалавекам сябе, як творцы духоўнасці

Ікона напрамку — работа Сяргея Дажджу «Сайерсічная троіца», 2020 год, Палатно, алей.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

На выставу «Сайарсізм — ментальна-мастацкае адлюстраванне і сайерсічная філасофія» Сяргей Дождж запрасіў аднадумцаў з васьмі краін.

Алена Бароўская, Аляксандр Гордзін, Марына Князева, Валерый Кузнецоў, Аляксей Ганчарэнка, (Расія), Вольга Кісялёва, Жан-Філіп Дюнье,(Францыя), Інес Берлін, Віктар Папоў (Германія), Нікаліна Каваленка (ЗША), Теймур Даіамі (Азербайджан), Ігар Новікаў (Швейцарыя), Франка Віола (Італія) і мастакі з Беларусі — Галіна Васільева, Аляксандр Слепаў, Аляксей Краўчанка, Валянцін Нудноў, Валянціна Ляховіч, Аляксандр Малей і Сяргей Сотнікаў.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

Валянціна Ляховіч

Іх творы найлепш тлумачаць канцэпцыю Дажджу, ад азбукі да складаных візуальных вобразаў. Рытм кожнай работы — гэта мнагамерны працэс успрымання — сіметрыя, перспектыва, глыбінь, сюжэт, фабула і іншыя крытэрыі ментальнага мастацтва праз прызму пачуцця.

З беларускіх мастакоў, куратар  выставы адзначыў — Галіну Васільеву з яе «Геаметрыяй сайарсізму» і «Эталонам думкі» (Творы 2022 года), Валянціна Нуднова «Гарызантальная прастора» (палатно, алей 2010 года), і Аляксандра Слепава з яго вядомым «Кентаўрам, страляючым з лука» 2010 года.

Сяргей Дождж прапануе сістэму вымярэння прыгажосці — з адзінкай вымярэння — адзін б’ют.(ад ангельскага beautiful).

Схема «Формула прыгажосці» (2020 год, палатно, алей)

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

А мажорным заканчэннем выставы можна лічыць карціну  Інес Берлін «Богаяўленне», 2018 года. Момант  фізічнага ўсведамленне факта ментальнага разумення мастацкай думкі — падобны на ўспышку феерверкаў.

Проста пра складанае: «Сайарсізм» Сяргея Дажджу ў альма-матэр Шагала ў Віцебску

Інэс Берлін. «Богаяўленне», 2018 год. Палатно, алей

А ўбачыць на свае вочы міжнародную выставу ў Музеі ВНМУ можна да 20 сакавіка. Далей плануецца экспазіцыя ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Источник

Leave A Reply

Your email address will not be published.