Добраславёная справа на Дзень Нараджэння горада Віцебска
Мікалай Мартынаў заклаў краевугольны камень у падмурак уласнай Галерэі сучаснага мастацтва. Ён стварыў мастацкую прастору «М-Цэнтр».
Многа дзесяцігоддзяў існавала Віцебская мара пра сучасную выставачную залу ў цэнтры горада.
Верхатура піраміды і творы Сяргея Сотнікава
Неаднойчы гэты ідэю выказвала Таццяна Катовіч, гаварыў пра гэта і Андрэй Духоўнікаў, і Таццяна Старынская.
Прафесар Таццяна Катовіч
А зараз гэта стала неабходнасцю, бо існуючых выставачных пляцовак мала, каб змясціць творы нашых вядомых мастакоў, не кажучы, пра падтрымку таленавітай моладзі.
І адкрыты дзесяць гадоў таму гандлёва-дзелавы цэнтр «Марка-Сіці» стаіць з вольнымі памяшканнямі ў верхнім ярусе.
І вось у 2022 годзе усё сышлося. І думка мастакоў, адасланая ў касмічныя абшары, пачала матэрыялізавацца і жаданне Мартынава зрабіць «Марка-Сіці» яшчэ і культурным цэнтрам.
Выставачная зала Валянціны Ляховіч
К таму — гэта і чарговы прыгожы штрых буйнога прадпрымальніка ў абліччы роднага гораду.
У афіцыйны 1048 Дзень нараджэння Віцебска, вяршаліна «мартынаўскай піраміды» стала прыстанішчам для Віцебскага сучаснага мастацтва.
Васіль Васільеў І Алена Паплыка ў Зале Васілева
Уваход у будынак нумар 16 з вуліцы Гогаля, стане ўваходам у новую арт-прастору.
25 чэрвеня ў 19 гадзіне адкрылася першая выстава ў новым месцы.
Знакавая лічба «974» (Год стварэння Віцебска) — стала назвай выставы.
Ідэя правядзення выставы належыць Таццяне Катовіч і Уладзе Цвікі. Моладзёвы тэатр «Кола» у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі гандлёвага цэнтра і пры дапамозе маладога перспектыўнага мастака Мікіты Яфіменка, арганізавалі першую выставу.
Галіна Васільева і перформанс «100-годдзе Унавіс»
На падрыхтоўку быў толькі тыдзень.Таму працавалі амаль з «калёс».
На запрашэнне да ўдзелу адгукнулася большасць вядомых віцебскіх мастакоў. Прывезлі тое, што ёсць вольнае ў майстэрні.
Твор Аляксандра Малея. Памяці Аляксандра Салаўева
Атрымалася выстава — прэзентацыя асабістай Віцебскай мастацкай школы мінулага стагоддзя.
Свае работы прадставілі: Валянціна Ляховіч, Аляксандр Малей, Васіль Васільеў, Генадзій Фалей, Сяргей Сотнікаў, Аляксей Краўчанка, Антаніна Фалей, Галіна Васільева, Таццяна Макляцова, Святлана Баранкоўская і Мікіта Ефіменка.
Канешне, да шкла, бетону і металу трэба дадаць асаблівы выставачны свет і зрабіць іншыя дапрацоўкі, каб прастора стала сучаснай выставачнай залай, але гэта ўжо справа тэхнікі, грошай і прафесійных дызайнераў.
Галоўнае тут ёсць — напрамак і жаданне
Існуе ж міф пра асаблівае энергетычнае атачэнне піраміды, як геаметрычнай формы, увогуле, і пра міфічнасць Егіпецкіх пірамід, канкрэтна.
У перспектыве, у вольных павільёнах змесцяцца ўласныя майстэрні мастакоў. Першай атрымала такі падарунк ад «Марка-Сіці» Валянціна Антонаўна Ляховіч
Спадзяюся, што «піраміда Мартынава» стане месцам, дзе па-новаму заззяе творчасць нашых мастакоў.
Выстава чакае гледачоў кожны дзень з 16.00 па 23.00 гадзін да 18 ліпеня. Уваход вольны.
25 чэрвеня ў 17 гадзін адбудзецца ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурса «+4500», на лепшую дызайн-канцэпцыю, назву і архітэктурны абрыс арт-прасторы «М-Цэнтр».
Сакрэт — на урачыстасці чакаюць патомкаў Казіміра Малевіча.
Мікіта Яфіменка
Абяцаюць падарункі і мноства яскравых падзей.
А яшчэ, дах «Марка-Сіці» стане новай творчай пляцоўкай Фэста вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» пад час Славянскага базару.
Далягляд Віцебска праз твор Сотнікава
Цудоўнае віншаванне віцяблян з Народзінамі!