Свята паэзіі прайшло ў Віцебскай школе з нагоды Дня настаўніка

0

Свята паэзіі прайшло ў Віцебскай школе з нагоды Дня настаўніка

У сярэдняй школе № 12 імя Л.М.Філіпенкі 5 кастрычніка адбылася сустрэча з таленавітай віцебскай паэтэсай Вольгай Іванаўнай Русілкай у літаратурна-музычнай гасцёўне «Я ўдзячна ўсім, хто слухае мяне…». Гасцёўня прымеркавана да юбілею паэтэсы і Дня настаўніка.

Для навучэнцаў 8-11 класаў гэта сустрэча стала сапраўднай падзеяй! Вучні чыталі па памяці лірычныя творы Вольгі Іванаўны, гучала музыка і песні на словы паэтэсы. Ва ўтульнай і добрай атмасферы сцен школы паэтка падзялілася сваімі натхняючымі на творчасць гісторыямі, прачула чытала вершы, шчыра адказвала на пытанні вучняў. Некалькім вучаніцам, адданым беларускаму слову, на памяць аб сустрэчы Вольга Іванаўна падарыла зборнікі сваіх вершаў «Ажына» з добрымі пажаданнямі і аўтографам.

Свята паэзіі прайшло ў Віцебскай школе з нагоды Дня настаўніка

Гэта сустрэча яшчэ раз усім нагадала пра каштоўнасць кожнага імгнення жыцця. Пра тое, што побач жывуць інтэлігентныя, разумныя, таленавітыя людзі, якія сваёй дзейнасцю ўзбагачаюць літаратурную спадчыну Беларусі і выхоўваюць падрастаючае пакаленне. Такія, як Вольга Іванаўна Русілка.

Свята паэзіі прайшло ў Віцебскай школе з нагоды Дня настаўніка

Leave A Reply

Your email address will not be published.